Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы» адбудзецца 26-27 мая ў Браславе Віцебская вобласці

logo
Пятница, 25.05.2018 14:54 | Рубрика: Культура
01705

Арганізатары свята – Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт, Віцебскі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.


Фестываль «Браслаўскія зарніцы» з'яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі, свой 50-гадовы юбілей ён адзначыў у 2017 годзе. Пачынаючы з 2009 года мерапрыемства праходзіць у статусе міжнароднага.

У праграме фестывалю, урачыстае адкрыццё якога адбудзецца 26 мая ў 17.00, конкурс харавых калектываў Віцебскай вобласці з агульнай колькасцю удзельнікаў каля 1000 чалавек, урачыстае шэсце, канцэрты з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў з Беларусі і замежных краін (Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі).

Увечары 26 мая на пляцоўцы старажытнага гарадзішча «Замкавая гара» адбудзецца свята сярэднявечнай культуры «Меч Брачыславу» з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, вулічнага тэатра «Гистрион» і фолк-гурта «Лiты Талер» (Мінск). У праграме другога дня фестывалю – заключны гала-канцэрт і выступ ганаровых гасцей фестывалю Тэатра народнай песні і танца Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў. На працягу фестывальных дзён будзе працаваць «Браслаўскі фальварак» з прэзентацыямі сельскіх падворкаў, рамеснымі радамі, выставамі-продажамі прадпрыемстваў Браслаўскага раёна.

Праводзіць гасцей будзе яркае неба, упрыгожанае паветранымі змеямі, створанымі ў рамках фестывалю-конкурсу «Танец ветру», які ў 17.00 будзе праходзіць на беразе маляўнічага возера Дрывяты.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.