Да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Беларускі тэатр «Лялька» арганізуе акцыю «Ствараем Казку разам»

logo
Пятница, 25.05.2018 14:06 | Рубрика: Культура
01398

1 чэрвеня Беларускі тэатр “Лялька” па замове Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі Дзіцячы Фонд” пры падтрымцы ААТ “Белль Бімба Плюс” арганізуе для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу, апякунскіх сем’яў і сем’яў з прыёмнымі дзецьмі акцыю “Ствараем Казку разам”, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей.


Запрошаных прывітае Дзядуля Пагуляй і іншыя казачныя героі. Каля скульптуры Хатабыча гледачы намалююць чароўны свет і падзеляцца запаветнымі марамі. Запланавана таксама гульнёва-забаўляльная праграма і флэшмоб “Манекен Чэлендж”.

Абраны для паказу спектакль — “Піліпка і Ведзьма” паводле п’есы Сяргея Кавалёва — здолее стварыць выдатны настрой гледачоў, бо поўніцца народным гумарам, спевамі і жартамі, ператвараючы барацьбу галоўнага героя з Ведзьмай у вясёлую гульню.

Удзельнікі акцыі атрымаюць сувеніры, падрыхтаваныя кампаніяй “Белль Бімба Плюс”.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.