У аграгарадку Тулава адбудзецца раённы фальклорны фэст «Жывая спадчына»

logo
Пятница, 02.02.2018 10:15 | Рубрика: Культура
03250

У Віцебскім раённым цэнтры культуры і творчасці, што знаходзіцца ў аграгарадку Тулава, 3 лютага адбудзецца раённы фальклорны фэст «Жывая спадчына».

У мерапрыемстве прымуць удзел моладзевыя і дарослыя фальклорныя калектывы, індывідуальныя выканаўцы не толькі з устаноў культуры Прыдзвіння, але і госці з Аршаншчыны, Дубровеншчыны і іншых рэгіёнаў. У праграме фэста — народныя спевы і тэатр, побытавыя танцы, абрадавыя дзеянні, выстава і майстр-классы па розных напрамках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Не абыйдзецца і без частавання стравамі нацыянальнай кухні.

Як паведаміла намеснік дырэктара цэнтра Марына Яско, падобны фэст адбудзецца ўпершыню. Яго асноўная мэта — захаванне і папулярызацыя рэгіянальнай традыцыйнай культуры.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй СТРУНЧАНКА. Фота з архіва Віцебскага РЦКіТ.