Свята народнага каляндара Каляды адбылося ў аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна

logo
Четверг, 11.01.2018 12:53 | Рубрика: Культура
02516

“Ідзе Каляда, калядуючы” – пад такой назвай у мінулыя выхадныя ў аграгарадку Мазалава адбылося свята народнага каляндара, на якое, акрамя жыхароў населенага пункта, завіталі і госці – замежныя студэнты з Кітая, Лівана і Эквадора (яны навучаюцца ў Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны).

Падчас мерапрыемства, што ладзілі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскага Дома культуры – народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Вераснянка”, народнага жаночага клуба “Залаты ўзрост” і тэатральнага гуртка “Вобраз”, можна было ўбачыць традыцыйны абрад калядавання, даведацца пра прыкметы, прыняць удзел у народных гульнях, станчыць побытавыя танцы. Не абышлося і без частавання стравамі нацыянальнай кухні, сярод якіх была і галоўная – ячменная куцця з мёдам.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй СТРУНЧАНКА.