6 ліпеня на тэрыторыі кафэ «Прыазёрны панадворак «У Ганны» адбылося свята Купалля

logo
Пятница, 07.07.2017 12:19 | Рубрика: Культура
01673

Ужо традыцыйна, 6 ліпеня на тэрыторыі кафэ “Прыазёрны панадворак “У Ганны”, што размясцілася на беразе возера Сосна ў Доўжы, адбылося свята народнага каляндара Купалле. Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі адміністрацыя і пярвічная прафсаюзная арганізацыя ААТ “Віцебская бройлерная птушкафабрыка”, а таксама аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама. Тут было шматлюдна, бо сабраліся не толькі жыхары Прыдзвіння, але і шмат турыстаў з Расіі і Латвіі.

Праграма свята ўключыла кірмаш народных рамёстваў, майстар-клас па пляценні вяночкаў, конкурсную і канцэртную праграмы, тэатралізванае прадстаўленне, пошук папараць-кветкі і іншыя. Не абышлося і без гульняў-ігрышчаў, карагодаў, абрадавых песен і купальскага вогнішча. Скончылася свята дыскатэкай пад адкрытым небам.

Актыўна працаваў і гандаль. Тут можна было набыць розныя прымаскі ад птушкафабрыкі – шашлыкі, агурочкі, каўбаскі ды іншыя стравы.

– Купалле – адно з самых любімых і папулярных народных святаў. Мы надаем вялікую ўвагу адраджэнню народных традыцый. Так, сёння падчас святкавання Купалля, мы маем мажлівасць звярнуцца да вытокаў, – адзначыла падчас гаворкі намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Віцебскай бройлернай птушкафабрыкаі Раіса Яршова. – У гэту чароўную і казачную ноч жадаю заўсёды і кожнаму здароўя, шчасця, дабрабыту і цудоўнага настрою!

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй Струнчанка.