27 мая ў Гарадку адбудзецца свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас-2017”

logo
Среда, 10.05.2017 17:57 | Рубрика: Культура
02066

Раённае свята народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас-2017” адбудзецца 27 мая ў Гарадку. Мерапрыемства праводзіцца ў дзевяты раз ў гонар знакамітага земляка, аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына.

Гасцей свята чакае шмат прыемных сюрпрызаў: гандлёвыя кропкі “Кірмаш ля Парнаса” і адкрыты конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса?..” сярод майстроў і мастакоў дамоў і цэнтраў рамёстваў вобласці, дзіцячых школ мастацтваў, клубных устаноў, конкурс тэматычных пляцовак “Гасцінны панадворак” сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, сельсаветаў, акцыя “Чытаем паэму разам”, канцэрт “Вечарынка на Парнасе” з удзелам творчых калектываў вобласці. Упершыню ў межах свята адбудзецца конкурс творчых праграм аграгарадкоў вобласці.

Для жадаючых пабываць на малой радзіме паэта будзе прапанавана аўтобусная тэматычная экскурсія “Сцежкамі Тараса” у вёску Астраўляны, дзе яе ўдзельнікі змогуць прыняць удзел у забаўляльнай праграме, а таксама пачаставацца вясковымі прысмакамі.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй СТРУНЧАНКА. Фота