У 21-ы раз Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Якуба Коласа ладзіць конкурс «Сцэнічныя чытанні «Школьны тэатр»

logo
Среда, 10.05.2017 16:21 | Рубрика: Культура
01924

Нагадаем, што праводзіцца ён сярод драматычных калектываў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

“Школьны тэатр” садзейнічае папулярызацыі сцэнічнага мастацтва, а таксама беларускай літаратуры сярод дзяцей і падлеткаў, культывацыі культурных, духоўных каштоўнасцей. Коласаўцаў падтрымліваюць у гэтай карыснай справе аддзел адукацыі, спорту і турызму разам з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама. Спрыяюць таксама Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, раённыя камітэты прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі.

Сёлета па выніках раённых конкурсаў былі адабраны 13 калектываў для паказу сваіх творчых работ ужо на пляцоўцы тэатра імя Якуба Коласа.

Конкурсная праграма адкрыецца 15 мая а 10-й гадзіне раніцы ў тэатральнай гасцёўні тэатра імя Якуба Коласа. На другі дзень там жа, а 14-й гадзіне, глядач убачыць гасцявую праграму, ўзнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё конкурсу.

Журы ў гэтым годзе ўзначальвае народная артыстка Беларусі Святлана Акружная.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Юрый ІВАНОЎСКІ, тэатразнаўца. Фото kolastheatre.by