6-7 мая на Глыбоччыне пройдзе першы фэст дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй»

logo
Вторник, 02.05.2017 13:06 | Рубрика: Культура
01571

З ініцыятывай выступіў літаратар, перакладчык, выдавец Віталь Воранаў, які жыве ў польскай Познані. Кожнае лета ён праводзіць на дзедавай сядзібе ў вёсцы Удзела.

Апантана захапіўся адраджэннем дударскіх традыцый на радзіме. Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт ахвотна падтрымаў цікавую задуму земляка, узяўшы на сябе неабходныя арганізацыйныя клопаты.

Прыняць удзел у фэсце далі згоду дудары з Польшчы (рэгіён Велікапольшча), Чэхіі (Маравія), Бельгіі (Фландрыя, Валонія), валыншчыкі з Шатландыі (Злучанае Каралеўства).

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Анатоль БРУЦКІ.