У ратушы адкрылася выстава «Народнае адзенне Віцебшчыны»

logo
Вторник, 11.04.2017 12:11 | Рубрика: Культура
02414

Гэта сумесны праект Віцебскага абласнога краязнаўчага музея і Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці, які дазволіў разам экспанаваць калекцыі народнага адзення са збораў краязнаўчых музеяў і дамоў рамёстваў Бешанковіцкага, Браслаўскага, Лепельскага, Пастаўскага, Чашніцкага раёнаў, з фондаў ВАКМ (200 прадметаў) і музея Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Прадстаўлены на выставе ў цэлым каля 400 адзінак адзення.

Акрамя прадметаў сялянскай вопраткі канца 19 — пачатку 20 стагоддзяў (кашулі, спадніцы, наміткі, нагавіцы, фартухі, лапці), экспануюцца касцюмы мяшчан і старавераў, унікальная калекцыя тканых у рознай тэхніцы паясоў.

Выстава мае не толькі культурна-этнаграфічны, але і навуковы аспект. Наведвальнікі музея могуць пазнаёміцца з прадметамі, элементамі і арнаментам адзення на Віцебшчыне, з навукова абгрунтаванымі ілюстрацыямі.

Выстава будзе працаваць у ратушы да канца мая.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Фота ВАКМ.