На вечер-концерт, посвященный Дню театра, приглашают жителей и гостей Витебска

logo
Вторник, 28.03.2017 13:40 | Рубрика: Культура
01485

Штогод 27 сакавіка адзначаецца Міжнародны дзень тэатра. Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа з задавальненнем далучаецца да гэтага творчага свята і, як заўжды, імкнецца паказаць сваім шаноўным гледачам нешта новае.

28 сакавіка, а 19-й гадзіне, коласаўцы запрашаюць усіх у арт-бар «Сінема», дзе ўсе спяваюць песні з кінафільмаў. Песні добра вядомыя і крыху падзабытыя, але абавязкова душэўныя і шчырыя. Выконваюць сольна і спеўнымі групамі, у жарт і вельмі сур’ёзна. Вядома, не абыдзецца без драматычных момантаў, гісторый кахання і моцных канфліктаў... Усё ж такі тэатр застаецца тэатрам!

У якасці гасцей выступяць тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі пад кіраўніцтвам Дзіяны Юрчанка і вакальны ансамбль «Рэзананс» пад кіраўніцтвам Аляксандра Суворава.

Рэжысёры вечара-канцэрта – вядучыя майстры сцэны Ірына Цішкевіч і Святлана Жукоўская. Сцэнарый – кіраўніка літаратурна-драматычнай часткі Алеся Замкоўскага.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.