Чтение на асфальте. В Витебске прошел книжный флешмоб

logo
Понедельник, 05.09.2016 15:38 | Рубрика: Культура
02298

З нагоды Дня беларускай пісьменнасці ў Віцебску прайшоў кніжны флэшмоб. Нестандартную акцыю арганізавалі супрацоўнікі Цэнтра культуры «Віцебск» і яго філіялаў разам са студэнтамі Віцебскага дзяржаўнага каледжа імя І.І. Салярцінскага.

Каля 30 чалавек на працягу пяці хвілін чыталі свае любімыя кнігі побач са скверам імя Уладзіміра Маякоўскага.

– Кнігі – нашыя сябры і мы часта пра іх забываем, седзячы за камп’ютарамі. Таму вырашылі ўспомніць пра іх, дастаць з паліцы і разгарнуць на свежым паветры ў сяброўскай атмасферы, – расказала адзін з арганізатараў флэшмобу, метадыст Цэнтра культуры «Віцебск» Анастасія Яцкоўская, – і мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто адгукнуўся і прыняў удзел у ім.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй ШЧАРБІЦКІ. Фота аўтара.