«Жураўлі і журавіны Міёрскага краю»: фестивалю не помешал даже дождь

logo
Суббота, 21.09.2019 12:21 | Рубрика: Год народного единства
01839

Экалагічнаму фестывалю «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» дождж і восеньскі холад — не перашкода.

Каторы год нават з-за мяжы ў Міёры ўвосень едуць цікаўныя — паназіраць за зграбнымі птушкамі, паслухаць іх жалобнае курлыканне ў небе, па­смакаваць стравы з карысных ягад на сельсавецкіх падворках, набыць адмысловыя сувеніры і падзівіцца, якія тут працавітыя і ўмелыя людзі жывуць.

На імідж фестывалю сёлета значна папрацавалі ўдзельнікі сумеснага з «Аховай птушак Бацькаўшчыны» і Латвійскім сельскім форумам праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз партнёрства мясцовай улады і грамадскай супольнасці», які фінансуе Еўрапейскі саюз.

Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў заўважыў, што асноўныя крыніцы даходаў раёна — прамысловасць і сельгасвытворчасць. За кошт гэтых галін зберагаюць і прыродную самабытнасць міёрскага краю. Рэальныя арыенціры развіцця рэгіёна і прыярытэты вызначае будаўніцтва метала­пракатнага завода па вытворчасці белай бляхі. Па ўсіх крытэрыях папярэдняя ацэнка ўздзеяння плануемай гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства на навакольнае асяроддзе склала ўсяго 17 балаў са 130 дапушчальных.

Унікальная сваёй Ельняй, гісторыка-культурнай спадчынай, Міёршчына плануе падаць заяўку на ўключэнне ў сетку творчых гарадоў ЮНЕСКА, пад эгідай якой развіваюць крэатыўнасць і ствараюць індустрыю культуры на мясцовым узроўні з актыўным міжнародным супрацоўніцтвам.

Неад'емная частка свята — цырымонія ўзнагароджання. Першай на сцэну паднялася аператар машыннага даення КУП «Язна» Наталля Валынец. За належнае выхаванне васьмі дзяцей яе ўзнагародзілі ордэнам Маці. Па традыцыі ўшанавалі старэйшын вёсак, гаспадароў асабістых падворкаў. Былі аб'яўлены вынікі конкурсу па збору журавін, што прайшоў напярэдадні. Перамога — за камандай УП ЖКГ, за ёю — кам­бікормавы завод, трэцяя пазіцыя — у аддзела па адукацыі. Кожны сельсавет, а ўсе яны афармлялі на свяце свае імправізаваныя па­дворкі, быў адзначаны ў пэўнай намінацыі. Тройка ж лідараў наступная: першае месца — Пера­бродскі сельсавет, другое — Язненскі, трэцяе — Павяцкі. Пераможцы фотаконкурсу «Журавінавы россып» атрымалі падарункі ад раённай газеты «Міёрскія навіны». Былі адзначаны мясцовыя валанцёры, што дапамагалі грамадскаму аб'яднанню «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Агульным вялікім падарункам сталі канцэрты, святочныя пляцоўкі, майстар-класы і шмат іншых адметнасцей.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Па матэрыялах газеты «Міёрскія навіны» падрыхтавала Святлана ЯКАЎЛЕВА. Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.