У вёсках Мазалаўскага сельскага Савета прайшлі мерапрыемствы ў межах творчага марафона “Тут радзімы маёй пачатак”

logo
Понедельник, 29.07.2019 14:01 | Рубрика: Год народного единства
01250

У мінулую суботу (27 ліпеня бягучага года) у вёсках Мазалаўскага сельскага Савета прайшлі мерапрыемствы ў межах творчага марафона “Тут радзімы маёй пачатак”, ініцыятарамі правядзення якога выступілі мясцовыя культработнікі. Дадзены марафон стаў чарговым мерапрыемствам, што праводзяць работнікі Дома культуры ў рамках Года малой радзімы.

Старт творчай дзеі дала акцыя па добраўпарадкаванні аграгарадка Мазалава, у якой прынялі ўдзел работнікі ўстаноў культуры і ўдзельнікі калектываў мастацкай творчасці. Чараду мерапрыемстваў працягнулі свята вёскі Сакольнікі, выязныя канцэрты ў вёсках Хайсы і Буяны.

Добры настрой жыхарам і гасцям населеных пунктаў падарылі ўдзельнікі народнага ансамбля народнай песні і музыкі “Вераснянка”, народнага жаночага клуба “Залаты ўзрост” і тэатральнага калектыва “Вобраз”. Кожнае мерапрыемства гэтага дня прайшло па сваім цікавым сцэнарыі.

У кожнай вёсцы, куды завіталі мазалаўскія артысты, іх віталі не толькі шчырымі апладысментамі, але і кветкамі, і пачастункамі: калодзежнай вадой – у Сакольніках, смачнай выпечкай – у Хайсах, прыгожымі кветкамі – у Буянах. А гэта значыць, што артыстаў чакаюць і рыхтуюцца да іх сустрэчы, як першыя – да сустрэчы з жыхарамі вёсак.

У гэты ж дзень можна было наведаць выставу дзіцячых малюнкаў у Мазалаўскім СДК, а таксама экскурсію “Сцяжынкамі Аляксея Сапунова”. 

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй Струнчанка.