Тамара Краснова-­Гусачэнка стала пераможцам у намінацыі «Паэзія» першага тура рэспубліканскага творчага конкурсу «Ліга аўтараў‑2018»

logo
Среда, 27.06.2018 15:21 | Рубрика: Год народного единства
01203

Тамара Краснова-­Гусачэнка стала пераможцам у намінацыі «Паэзія» першага тура рэспубліканскага творчага конкурсу «Ліга аўтараў‑2018», арганізаванага Саюзам пісьменнікаў Беларусі і РГА «Белая Русь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Выдавецкага дома «Звязда».

Першы этап конкурсу, мэта якога — выяўленне і падтрымка найбольш адораных аўтараў, быў прысвечаны Году малой радзімы. Тамара Іванаўна прадставіла на суд журы падборку выбраных вершаў, сярод іх — «Поставьте памятник деревне», «У боли за Отчизну нет конца», «Три родины» і іншыя, і стала абсалютным пераможцам. Яна прыме ўдзел у наступным туры — «Адзін дзень», куды трэба прадставіць творы пра важную з’яву свайго жыцця, а потым, калі пашанцуе, і ў трэцім. Вынікі конкурсу будуць падве­дзены ў канцы жніўня. Сярод удзельнікаў — літаратары з розных куткоў краіны.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА.