Малые архитектурные формы украсили Шумилино

logo
Четверг, 31.05.2018 09:49 | Рубрика: Год народного единства
01546

Карэта ля аўтавакзала

А вы ведаеце, як ездзілі нашы продкі? Усяго два стагоддзі таму асноўным транспартам служылі коні. Да іх прычаплялі калёсы, сані ці вось такія карэты, адну з якой можна пабачыць ля аўтастанцыі ў Шуміліне. Лічылася, што чым прыгажэйшая карэта, тым багацейшы яе гаспадар. Мяркуючы па аздабленні, на такой карэце, якую вы бачыце на здымку, ездзілі далёка не бедныя людзі. Карэту для шумілінскага аўтавакзала вырабілі работнікі аўтапарка № 2 Полацка.

Тры асілкі ў парку

Кажуць, дзяцей трэба выхоўваць на станоўчых прыкладах, на добрых учынках. Зыходзячы з гэтага пункту погляду, муляр участка дрэваапрацоўкі Шумі­лінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Сіпко вырабіў з дрэва трох асілкаў — Ілью Мурамца, Алёшу Паповіча і Дабрыню Мікіціча, як расказаў начальнік участка Сяргей Бандарэнка. Ну а ўстанаўлівалі малыя архітэктурныя формы ў гарадскім парку ў Шуміліне ўсёй дрэваапрацоўчай брыгадай. Тры асілкі прыгожыя і моцныя, у казках яны заўсёды абараняюць слабейшага. І дабро абавязкова перамагае зло. Няхай так будзе і ў жыцці.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Ларыса ЗАЙЦАВА.