«Шляхамі Прыдзвіння». Запрашаем прыняць удзел у адкрытым конкурсе экскурсійных маршрутаў

logo
Понедельник, 09.04.2018 12:56 | Рубрика: Год народного единства
01640

Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у адкрытым конкурсе экскурсійных маршрутаў “Шляхамі Прыдзвіння”, які рэалізуецца ў межах праекта “У пошуках Спадчыны”.

Такім чынам супрацоўнікі цэнтра плануюць актывізаваць даследчую дзейнасць жыхароў Віцебскага раёна і моладзевы экскурсійны турызм, раскрыць турыстычны патэнцыял регіёна, далучыць дарослых і дзяцей да вывучэння культуры і гісторыі малой радзімы, падрыхтаваць маладых непрафесійных экскурсаводаў-валанцёраў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя без узроставых і іншых абмежаванняў. Журы ў складзе кваліфікаваных спецыялістаў у галіне культуры, гісторыі і гісторыка-культурнай спадчыны, рэкламы і маркетынгу вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях: “Лепшая тэматычная экскурсія”, “Лепшая этнаграфічная экскурсія, “Роварная экскурсія”, ”Тэатралізаваная экскурсія”, “Інтэрактыўная экскурсія”, “Лепшая ваенна-гістарычная экскурсія”, “Знакамітыя асобы Віцебшчыны”, “Экскурсія па ўстанове культуры” і іншых.

Конкурсныя матэрыялы павінны ўключаць тэкставы варыянт экскурсіі па маршруту, яго карту, апісанне (час, даўжыня, колькасць і месца прыпынкаў, дарожная інфраструктура, від транспарта), пры неабходнасці фотаздымкі і іншыя матэрыялы.

Заяўкі можна дасылаць да 3 чэрвеня. Вынікі будуць падводзіцца з 3 по 8 чэрвеня, прэзентацыя (у вольнай форме) конкурсных прац і ўзнагароджанне іх аўтараў — 9 чэрвеня.

Конкурсныя працы дасылаць на адрас: аграгарадок Тулава, вул. Віцебская, 2, ці па электронных адрасах vrckt@tut.by і andronova_darya_v@mail.ru з паметкай “Шляхамі Прыдзвіння”.

Падрабязнасці можна даведацца ў загадчыка аддела аматарскай творчасці раённага цэнтра культуры і творчасці, куратара конкурсу Дар’і Андронавай па тэл.: +375 (33) 645-23-55.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: «Витьбичи».