30 жнiўня апошні сімвалічны сноп ўрачыста зажыналі на пшанічных палетках Аршанскага раёну

logo
Понедельник, 02.09.2019 11:23 | Рубрика: Экономика
03251

Апошні сімвалічны сноп урачыста зжалі на пшанічных палетках філіяла селекцыйна-гібрыднага цэнтра «Задня­проўскі» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў». Удзельнікамі незвычайнай дзеі сталі хлебаробы не толькі Аршанскага, але і суседніх раёнаў — Дубровенскага і Талачын­скага.

Павіншаваць аграрыяў з завяршэннем жніва прыехалі шаноўныя госці: старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, старшыня рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў і іншыя. 

Перад пачаткам урачыстай цырымоніі ўсе ўдзельнікі свята сталі сведкамі таго, як былі абмалочаны апошнія ў раёне гектары зерня. Па залацістым полі, нібы вялізныя караблі па моры, плылі дзесяць камбайнаў. Гэта быў відовішчны момант, ад якога захоплівала дух. Камбайнеры заглушылі маторы сваіх «лайнераў» пад бурныя апладысменты, а ў гэты час Мікалай Шарснёў накіраваўся да жнеек — удзельніц народнага аўтэнтычнага фальклорнага калектыву Дубровенскага РДК «Кудзеліца». Яны павіншавалі кіраўніка вобласці з завяршэннем жніва і ўручылі вялікі сноп як сімвал багатага ўраджаю і дабрабыту. А падчас свята падарылі на шчасце ўсім шаноўным гасцям мяшэчкі з зернем «багач».

Мікалай Шарснёў шчыра падзякаваў усім, хто быў заняты ва ўборачнай кампаніі.

— Падыходзіць да завяршэння жніво. Упэўнены, кожны, хто мае дачыненне да жніўных работ, ганарыцца тым, што вырасціў хлеб. У гэтым годзе ў Віцебскай вобласці было зроблена ўсё, каб атрымаць больш высокі ўраджай, чым раней, — адзначыў Мікалай Мікалаевіч. — Аднак надвор'е ў чарговы раз нагадала, што мы знаходзімся ў зоне рызыковага земляробства. Толькі Аршанскі раён, адзіны ў гэтым го­дзе, атрымаў валавы збор вышэй 100 тысяч тон зерня (на 30 жніўня тут намалацілі 115 тысяч тон зерневых). Самую высокую ўраджайнасць мае СВК «Ларынаўка» (Аршанскі раён), яна складае 72,4 цэнтнера з гектара, валавы сбор павялічыўся на 22 працэнты. Таксама сельгаспрадпрыемства «Межава» павялічыла вытворчасць зерня амаль у два разы. А ўсё дзякуючы арганізацыі працы, захаванню тэхналогіі. На свяце апошняга снапа хачу падзякаваць і тым, хто забяспечваў тыл: кухарам, вадзіцелям, аператарам зернесушылак, лабарантам камбінатаў хлебапрадуктаў. Нізкі вам паклон за ваш уклад у агульны каравай!

Старшыня аблвыканкама зрабіў асаблівыя акцэнты на наяўных рэзервах:

— У Аршанскім раёне добрыя землі. У мінулым годзе рэгіён атрымаў поўнае фінансаванне на ўгнаенні, мерапрыемствы па ахове раслін, іншыя патрэбы, аднак некаторыя гаспадаркі не змаглі прадэманстраваць прыбаўку.

Старшыні Аршанскага райвыканкама Ігару Ісачанку Мікалай Шарснёў даручыў прааналізаваць сітуацыю, паколькі ў наступным годзе перад раёнам стаіць задача дасягнуць валавага збору не менш за 150 тысяч тон зерня.

— Мы павінны планамерна рухацца да 200 тысяч тон. У Аршанскім раёне гэта магчыма, — сказаў Мікалай Шарснёў.

Старшыня аблвыканкама ўру­чыў ганаровыя граматы трактарыс­-

там-машыністам і вадзіцелям аршанскіх гаспадарак: Руслану Кашталёву (СГЦ «Задняпроўскі»)? Алегу Ачкоўскаму (СУП «Барздоўка-АГРА»), Віктару Ходасу, Арцёму Есяневічу (КУСП «Межава-Агра»), Уладзіславу Карпушонку (філіял «Смальяны»), Мікалаю Салодкіну (ААТ «Роскі Сялец»); дубровенскіх — Юрыю Кураедаву (ААТ «Баброва-АГРА»), Арцёму Саратокіну, Івану Зайцаву (філіял імя Ю. Смір­нова), Аляксею Федарцову, Аляксандру Варанкову (ААТ «Прыдубровенскае»), Мікалаю Міхайлоў­скаму (КУСП «Прыдняпроў­скі»); талачынскіх — Сергею Спаткаю, Уладзіміру Белахонаву, Яну Чобатаву (УП «Талачынскі Элеватар-Агра»), Дзянісу Хірэвічу, Яўгену Нырцову (ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс»), Артуру Хадневічу (УКСП « Рыдамльскі»).

Сардэчна падзякаваў аграрыям Віцебскай вобласці за самаадданую працу і намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун. Ён падкрэсліў, што рэгіёну ў гэтым годзе атрымалася вырасціць практычна мільён тон зерня. Уладзімір Гракун выказаў упэўненасць у тым, што на наступны год назапашаны аграрыямі паўночнага рэгіёна вопыт дазволіць атрымаць 1 мільён тон зерня. Шаноўны госць уручыў ганаровыя граматы ад ведамства аператару прэса апрацоўкі зерня ААТ «Аршанскі КХП» Андрэю Панцюхову і аператару зернесушыльнага комплексу ААТ «Друцк-АГРА» (Талачынскі раён) Анатолю Валентаву, падзякі — аператарам Андрэю Бутару (ААТ «Аршанскі КХП»), Юрыю Кіўкіну і Рыгору Свіціну (ААТ «Якубава-Агра», Дубровенскі ра­ён), Аляксею Магучаму (УКСП «Рыдомльскі», Талачынскі раён).

Гучалі шчырыя віншаванні і словы падзякі і ад старшыні рэспубліканскага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Мікалая Лабушава. Ён уру­чыў ганаровыя граматы Ві­цеб­скага абласнога прафсаюза работнікаў АПК. Іх атрымалі адпаведна: інжынер-хімік, дыспетчар, кухар ААТ «Аршанскі КХП» Іна Карпіцкая, Максім Рабцаў, Кацярына Лугаўцова, раздатчыкі абедаў ААТ «Роскі Сялец» і філіяла «Задня­проўскі» Ірына Пранаро­-

віч, Таццяна Качаргіна, кухар і раздатчык абедаў КУСП «Прыдня­проўскі» Дубровенскага раёна Ала Іванова, Таццяна Сапсуева, раздатчык абедаў ААТ «Баброва-Агра» Таццяна Кураедава, кухар УКСП «Рыдомльскі» Валянціна Палубінская, раздатчыкі абедаў

ААТ «Коханава-Агра» і ААТ «Друцк-Агра» Надзея Марцінкевіч і Люд­міла Валентава, тэхнік-лабарант і вагаўшчык УП «Та­­лачынскі Элеватар-Агра» Любоў Бялевіч і Хрысціна Бародзіч.

Музычны падарунак для хлебаробаў падрыхтавала заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева і гурт «Прыгажуні».

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.