11 красавиц сразились за звание «Мic «Дажынкi-2018» в Новке

logo
Среда, 26.09.2018 18:43 | Рубрика: Экономика
02845

У аграгарадку Ноўка, што ў Віцебскім раёне, адбыўся раённы конкурс прыгажосці «Міс «Дажынкі­-2018», арганізатарам якога выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага райвыканкама.

За права быць першай і атрымаць тытул змагаліся 11 прыгажунь з розных куткоў Прыдзвіння — Заронава, Курына, Ноўкі, Суража, Суйкава і іншых населеных пунктаў. Канкурсанткі ва ўзросце ад 16 да 31 года з устаноў адукацыі, культуры, з прадпрыемстваў сельскай гаспадаркі, спажыўкааперацыі спаборнічалі ў наступных конкурсах — візітнай картцы «Вось такая я», віктарыне «Мая краіна Беларусь», дэфіле і творчым конкурсе.

Па выніках усіх конкурсных этапаў згодна з рашэннем журы, якое ўзначаліла намеснік старшыні райвыканкама Жанна Чаркунова, перамогу атрымала Алена Радзюшка з ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка». А па меркаваннях гледачоў тытула «Міс глядацкіх сімпатый» удастоена Марыя Катовіч з Ноўкінскай сярэдняй школы.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Андрэй Струнчанка. Фото oktyabr-vitebsk.schools.by