Камбайнер Сяргей Грэкаў першым у Віцебскай вобласці намалаціў другую тысячу тон зерня

logo
Четверг, 17.08.2017 15:09 | Рубрика: Экономика
01880

Яшчэ ў суботу камбайнер сельскагаспадарчага філіяла “СГЦ “Задняпроўскі” ААТ “Аршанскі КХП” Сяргей Грэкаў прымаў віншаванні з дасягненнем тысячнага рубяжа па намалоце зерня, а ўжо 16 жніўня – зноў перамога. На новым высокаэфектыўным камбайне “Lexion-770”, ключы ад якога ўручыў сам старшыня Віцебскага аблвыканкама, ён намалаціў першым у вобласці другую тысячу тон зерня.

Лідара хлебных палёў прыехалі павіншаваць пачэсныя госці: старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза аграпрамысловага комплексу Мікалай Лабушаў, намеснік старшыні ФПБ Аляксандр Мікша, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Алег Смірноўскі, генеральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднання “Віцебскі канцэрн “Мяса-малочныя прадукты” Віктар Славецкі, генеральный дырэктар ААТ “Аршанскі КХП” Фізулі Гасанаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Алег Макарэвіч.

Хлебаробу ўручылі падзячныя лісты, грашовыя прэміі і памятныя падарункі. А на камбайне Сяргея Грэкава цяпер з’явілася ўжо другая тысячная “зорка”.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК. Фота аўтара.