Першыя трохтысячнiкi -- камбайнеры ААТ «Аршанскi КХП» Сяргей Грэкаў i Алег Сушкевiч упэўнена трымаюць лiдарства на сёлетнiм жнiве.

logo
Понедельник, 21.08.2017 17:34 | Рубрика: Экономика
01706

Не паспелi iх павiншаваць з дасягненнем двухтысячнага рубяжа па намалоце, як хлебаробы устанавiлi новы рэкорд. Учора, у першай палове дня, яны намалацiлi у агульнай колькасцi больш за тры тысячы тон збожжа. Гэтая вышыня Сяргею Грэкаву i Алегу Сушкевiчу пакарылася першым ў Вiцебскай вобласцi. Яны працуюць на новым высока­эфектыўным камбайне Lexion-770.
Сяргей Аляксеевiч i Алег Iосiфавiч — людзi грунтоўныя, адказныя i вельмi мэтанакiраваныя. Яны з любоўю i поў­най аддачай працуюць на зямлi, лiчаць сваю прафесiю самай пачэснай i годнай. Новы камбайн асвоiлi хутка, адчуваюць сябе ўпэўнена, а вось пра рэкорды на хлебнай нiве iм думаць некалi, бо спяшаюцца хутчэй, якасна ўбраць з палёў збожжа, пакуль спрыяе надвор’е.
Дарэчы, хлебаробы Аршанскага раёна перасягнулi 100-тысячны рубеж па намалоце зерня. У раёне на ранiцу 21 жнiўня налiчвалася 44 экiпажы-тысячнiкi i два — двухтысячнiкi. Агульная ўраджайнасць скаладае 47,4 цэнтнераў з гектара, i гэта самы лепшы паказчык на Вiцебшчыне.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Настасся ТУРОК.