Ордэнам Маці ўзнагароджаны тры жыхаркі Віцебскай вобласці

logo
Среда, 25.04.2018 16:43 | Рубрика: Дом и семья
04819

Тры жыхаркі Віцебскай вобласці ўзнагароджаны за нарадженне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 20 красавіка.

Высокай узнагароды ўдастоены выхавальнік яслей-сада № 30 Наваполацка Аксана Вартанава, хатняя гаспадыня віцябчанка Любоў Сяргеева, медыцынская сястра паліклінікі № 1 Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Наташа Шыдлова.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Таццяна САЛАЎЁВА.