Подвесные потолки в Витебске. Лучшие цены!

Хаджэнне ў народ: суджаны, суджаны, прыйдзі мне косы расчасаць…

Среда, 09.01.2019 18:07 | Рубрика: Блиц-опрос
01063

Калядкі — самы чароўны і загадкавы час, які доўжыцца ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча. Многія, асабліва маладыя дзяўчаты, і сёння імкнуцца зазірнуць у будучыню і збіраюцца вечарамі, каб паваражыць. На суджанага, на каханне, на багацце і дабрабыт. Спосабы варажбы перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Наўрад ці хто ўспомніць потым, наколькі праў­дзівымі аказаліся прадказанні, але сам працэс сапраўды захапляе.

Нам стала цікава, як варожаць нашы чытачы. Мы запыталіся:

1. На што ці на каго вы звычайна варожыце?
2. Якія спосабы варажбы ведаеце і прымяняеце?

Алена ЗУЕВА, педагог:

1. Калі была студэнткай, як і многiя дзяўчаты, варажыла на суджанага.

2. Часцей за ўсё мы выкарыстоўвалі самую простую варажбу. Тады мы думалі, што яна самая надзейная. На дзесяці невялікіх аркушах трэба было напісаць імёны патэнцыяльных жаніхоў, згарнуць іх і пакласці пад падушку. Раніцай, калі толькі прачнешся, трэба выцягнуць першую, што трапіцца, паперку і прачытаць імя суджанага. Мы ўспрымалі гэта абсалютна сур’ёзна. А зараз затое ёсць што ўспомніць.

Таццяна БАГДАНАВА, галоўны бухгалтар:

1. Зараз, шчыра прызнацца, не гадаю, проста не веру і ўжо не марную на гэта час.

2. У юнацтве мы любілі варажыць. Памятаю, як палілі свечкі і капалі воскам на ваду, а потым стараліся разгле­дзець у мудрагелістых фігурках сваю будучыню. Чаго толькі мы там не бачылі… А яшчэ боты кідалі: у які бок насок ляжа, адтуль і жаніха чакай. Галоўнае, каб на твой уласны дом не паказала — лічылася, што ў такім выпадку замуж у гэтым годзе дакладна не пойдзеш. Яшчэ на вуліцы мужчынскія імёны ў прахожых пыталіся: каго назавуць, той і суджаны.

Нэлі ШАФРАНСКАЯ, маладая маці:

1. Не, я ўжо даўно не варажу, ні на Калядкі, ні ў Купальскую ноч. Увогуле, імкнуся не заглядваць у будучыню, бо лічу, што гэта не вельмі добра згодна з хрысціянскай верай. Ды і жыць цікавей, калі не ведаеш, што цябе чакае наперадзе. Упэўнена ў тым, што трэба верыць у лепшае, і яно абавязкова збу­дзецца. Так і раблю.

2. У дзяцінстве мы вельмі часта збіраліся з сяброўкамі і гадалі. На картах варажылі, ці любіць той хлопец, які падабаецца. Выцягвалі з­пад падушкі паперкі з імёнамі хлопчыкаў з нашага і паралельнага класаў. Стараліся на воску ці кафейнай гушчы варажыць, але штосьці ў нас гэта зусім не атрымлівалася. Ды, калі прызнацца шчыра, мы з сяброўкамі ў гэта не асабліва верылі, проста было весела і цікава.

Сяргей МАРЦІНОВІЧ, галоўны ахоўнік фондаў Віцебскага раённага гісторыка­-культурнага музея:

1. Так, у гэтыя калядныя дні я варажу звычайна на каханне. Увогуле гэтай тэмай цікаўлюся даўно. Збіраю звесткі пра віды варажбы, якія былі распаўсюджаны на тэрыторыі Віцебскага раёна. Усю інфармацыю я аналізую і затым пішу артыкулы, якія змяшчаю ў прэсе.

2. Напрыклад, традыцыйная для Віцебскага раёна варажба на свечцы. У пакоі павінна быць цёмна, трэба запаліць свечку. Калі ў яе святле цень ад пальцаў бачыцца размытым, то гэты чалавек захварэе ці нават не дажыве да наступнай варажбы. Але цікавей варажыць на каханне.


© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: У народ хадзілі Наталля ЧАРНІЧЭНКА і Святлана ЛЮБАЧКА. Фото Viramaina.ru
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений