Удзельнікі аўтапрабега “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці” сёлета прысвяцілі яго 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

0267

Удзельнікі патрыятычнага аўтапрабега “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці” сёлета прысвяцілі яго 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аўтапрабег, маршрут якога сёлета ўпершыню лёг праз Шаркаўшчыну, арганізаваны рэгіянальнай грамадскай арганізацыяй “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія Смаленскай вобласці”. Яе ўзначальвае ўраджэнец Шаркаўшчынскага раёна Сяргей Крыўко.

– Гэта ўжо чацвёрты аўтапрабег, які мы арганізоўваем, – сказаў Сяргей Расціслававіч. – У гэтым годзе праклалі новы маршрут. На Шаркаўшчыне вельмі многа помнікаў, воінскіх пахаванняў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Памятаць пра падзеі тых суровых часоў, ветэранаў вайны – наш свяшчэнны абавязак, Яго мы перададзім і будучым пакаленням.

Кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Ламака сустрэла ўдзельнікаў аўтапрабега на мяжы Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Прадстаўнікі раённых грамадскіх аб’яднанняў далучыліся да аўтакалоны і рушылі ў гарадскі пасёлак.
На цэнтральнай плошчы, каля помніка воінам Чырвонай Арміі адбыўся мітынг. Выступілі Дзмітрый Міхайлавіч Ламака, Сяргей Крыўко, старшыня раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Мікалай Манкевіч, першы сакрктар райкама БРСМ Міхаіл Пугаўка. Смаляне перадалі ў наш раён капсулу з зямлёй, сабранай з месцаў баявых дзеянняў у перыяд Вялікай Айчыннай вайны на Смаленшчыне.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі памятнае месца, прысвечанае воінам-інтэрнацыяналістам, дзе паслухалі змястоўны аповед старшыні райарганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Васіля Протаса і ўсклалі кветкі да помніка “Чорны цюльпан”. Пабывалі ля стэлы, прысвечанай 20-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, памятнага знака ў гонар Героя Савецкага Саюза Кудрына Р. С. Удзельнікі аўтапрабега і мясцовыя жыхары прынялі ўдзел у агульным богаслужэенні ў царкве іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых Радасць”.

На наступны дзень удзельнікі аўтапрабега накіраваліся ў Наваполацк, але перад гэтым наведалі Велікасельскую дзіцячы сад-сярэднюю школу, азнаёміліся з фотавыставай шаркаўшчынскага фатографа Валянціна Гарадзецкага пад назвай “Архітэктура заходняй часткі Беларусі”.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Сяргей РАЙЧОНАК. Фота аўтара.
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Обновить Защита от автоматических сообщений