Натяжные потолки в Витебске. Жаркие цены!

Глава Витебской католической епархии Олег Буткевич в преддверии Рождества Христова посетил с визитом областной клинический роддом

Незвычайная віншавальная акцыя ўпершыню адбылася ў Віцебскім абласным радзільным доме напярэдадні каталіцкіх Калядаў. Па запрашэнні галоўнага ўрача Алены Леановіч радзільны дом наведала дэлегацыя ў складзе біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, намесніка дырэктара дабрачыннага фонду «Адкрытыя сэрцы» Івана Пузанава, валанцёра фонду Вольгі Чаркасавай і супрацоўніцы дабрачыннага таварыства «Карытас» Дар’і Галубковай.



Госці ўстановы прайшлі ў аддяленне і па чарзе, з палаты ў палату, біскуп Алег павіншаваў маладых маці найперш з нараджэннем дзяцей, а таксама з Раством Хрыстовым і Новым годам. Ён паблаславіў немаўлят і ўручыў матулям падарункі, падрыхтаваныя фондам «Адкрытыя сэрцы» і дабрачынным таварыствам «Карытас». Тыя, хто нарадзіў першынца, ды і не толькi яны, атрымалі настаўленне праз пэўны час прыйсці сюды за другім дзіцём, бо ў вялікай сям’і і сапраўднае шчасце, і асаблівы сэнс жыцця.



Зайшлі госці i ў пакой для выпіскі пацыентак з нованароджанымі. Тут таксама вельмі святочная атмасфера, а на сценах — і праваслаўная, і каталіцкая іконы. Алена Леановіч прыгадала, што ў гэтым пакоі неяк праводзіўся абрад хрышчэння немаўляці, а ў такія святочныя дні дзетак урачыста перадаюць шчаслівым татам і родным Дзед Мароз са Снягуркай. Біскуп Алег зазначыў, што віншаванне маладых маці — важная справа для касцёла ў наш час, калі чалавек не заўсёды шануецца. Жанчыны, якія прымаюць дзіця як Божы дар, ­заслугоўваюць самай вялікай пашаны.



У радзільнага дома і фонду абароны жыцця, сям’і і традыцыйных каштоўнас­цей «Адкрытыя сэрцы» раней ужо былі агульныя праекты. Яго валанцёры зай­маюцца дапамогай жанчынам у крызісных сітуацыях, цяжарным жанчынам, ­удзельнічаюць у вядзенні перадабортнага кансультавання. Дамовіліся супрацоўнічаць і далей, каб на нашай зямлі як мага больш нараджалася здаровых дзяцей, каб ўсе сем’і былі шчаслівымі.


2752

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.

Автор: Вера Мурашкина. Съемка Олега Климовича.