На 54 миллиона рублей каждого оштрафовали за ловлю сетями двоих браконьеров из Витебской области

logo
Пятница, 30.10.2015 16:47 | Рубрика: Происшествия
03118
браконьеры ловля сетямиАматараў рыбалоўства і рыбкі (у сэнсе паесці яе) ёсць нямала. Хтосьці гадзінамі бавіць час з вудай на рэчцы ці возеры, другія купляюць смачную рыбку ў магазіне.

Але, на жаль, сустракаюцца і іншыя аматары. Так, Петр прыдбаў шэсць рыбалоўных сетак, лодку і аднойчы пры размове з Алесем, які працаваў у яго вадзіцелем, яны вырашылі парыбачыць, хоць і добра ведалі, што з 10 красавіка да 8 чэрвеня ў вобласці дзейнічае забарона на адлоў усіх відаў рыб. Дамовіліся сустрэцца, як сцямнее, а гэта бліжэй да 12 гадзін ночы, і на аўтамабілі, які належыць сястры Пятра, з яго ж лодкай і сеткамі паехалі да вадаёма. У першы дзень паставілі сеткі, усё абышлося без прыгод. Назаўтра, бліжэй да апоўначы, зноў паехалі, каб забраць улоў. Выцягнулі сеткі, разам з лодкай загрузілі іх у машыну і накіраваліся дадому, але, ад’ехаўшы прыкладна кіламетр ад вадаёма, заўважылі, што іх даганяе аўтамабіль з пробліскавымі маячкамі, і ім раяць спыніцца. Уцякаючы ад пагоні, Петр заехаў у тупік, дзе гора-рыбаловы і былі затрыманы. У выніку пераліку вылаўленай рыбы ў сетках аказалася 27 ляшчоў, 6 карасёў сярэбраных, 2 акуні рачныя, 5 плотак. Усё гэта «багацце» згодна з дакументам «Таксы для определения размера возмещения вреда, причиненного окружающей среде физическими и юридическими лицами в результате незаконного изъятия или уничтожения диких животных, и вредного воздействия на среду их обитания» ацэнена ў 50560000 рублёў.

У адносінах да Пятра і Алеся была ўзбуджана крымінальная справа па частцы 4 артыкула 281 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Яшчэ ў ходзе следства рыбакі ўрон, нанесены прыродным рэсурсам незаконным адловам рыбы, ў суме 50 мільёнаў рублей, выплацілі. Па прыгавору суда Шаркаўшчынскага раёну за здабычу рыбы ў забароненыя срокі забароненымі сродкамі, што пацягнула нанясенне ўрону ў асоба буйным памеры, Петр асуджаны да трох месяцаў арышту, Алесь — да аднаго году пазбаўлення волі ўмоўна, а таксама кожны з іх павінен яшчэ заплаціць штраф у даход дзяржавы па 54 мільёны рублёў.

Рыбка сапраўды аказалася «залатой».

Лена Драгель, намеснік пракурора Шаркаўшчынскага раёну.

© Авторское право «Витьбичи». Гиперссылка на источник обязательна.